Зяленскі запрасіў Лукашэнку ва Ўкраіну
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
03.07.2019 09:52
Украінскі амбасадар мяркуе, што запрашэньне будзе прынятае й Лукашэнка наведае Украіну.
Аляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Зяленскі запрасіў Лукашэнку ва Украіну
Уладзімір Зяленскі афіцыйна запрасіў Аляксандр Лукашэнку ва Украіну. Візыт заплянаваны на восень падчас правядзеньня ў Жытоміры II Форума рэгіёнаў Украіны і Беларусі. Пра гэта паведаміў украінскі амбасадар Ігар Кізім. Паводле яго слоў, беларускага кіраўніка якраз запрасілі наведаць згаданы форум, паведамляе Эўрарадыё.
«Падрыхтоўка [да візыту] ідзе плянава, – кажа Кізім. – Ва ўсялякім выпадку, нашыя лідэры пра гэта ведаюць, яны ў курсе справы». Украінскі амбасадар мяркуе, што запрашэньне будзе прынятае і Лукашэнка наведае Украіну. Дагэтуль ён не сустракаўся з Зяленскім.
Уладзімір Зяленскі афіцыйна запрасіў Аляксандр Лукашэнку ва Украіну. Візыт заплянаваны на восень падчас правядзеньня ў Жытоміры II Форума рэгіёнаў Украіны і Беларусі. Пра гэта паведаміў украінскі амбасадар Ігар Кізім. Паводле яго слоў, беларускага кіраўніка якраз запрасілі наведаць згаданы форум, паведамляе Эўрарадыё.
«Падрыхтоўка [да візыту] ідзе плянава, – кажа Кізім. – Ва ўсялякім выпадку, нашыя лідэры пра гэта ведаюць, яны ў курсе справы». Украінскі амбасадар мяркуе, што запрашэньне будзе прынятае й Лукашэнка наведае Украіну. Дагэтуль ён не сустракаўся з Зяленскім.
euroradio.fm/belta.by/эж