Logo Polskiego Radia
Print

VIP-трыбуну Лукашэнкі на парадзе будзе астуджаць кандыцыянэр

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.07.2019 16:43
Апарат важыць 580 кіляграм і мае магутнасьць астуджэньня – 35,5 кіляват.
Foto: TATYANA ZENKOVICH/PAP/EPA

У Менску заканчваецца падрыхтоўка да ваеннага парада да Дня Незалежнасьці – ён пройдзе вечарам 3 ліпеня. Ужо паставілі трыбуны, велізарныя сьвятлодыёдныя экраны, дадатковае асьвятленьне. А за VIP-трыбунай, з якой за парадам назірае Аляксандр Лукашэнка і яго набліжаныя асобы, паставілі вялізны прамысловы кандыцыянэр, - паведамляе Наша ніва.

Апарат вядомай японскай фірмы Daikin важыць 580 кіляграм і мае магутнасьць астуджэньня – 35,5 кіляват. Для параўнаныя, магутнасьць звычайных хатніх спліт-сыстэм – 2–3 кіляваты. Вялізныя тэрмаўстойлівыя трубы ад кандыцыянэра заведзены пад трыбуну. Верагодна, з іх халоднае паветра будзе астуджаць прэзыдэнта і іншых VIP-гасьцей.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт