Беларусь хоча пашырыць работу з дыяспарай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        02.07.2019 15:16
                    
                                 
                
                
                    Дзяржава мае намер пашырыць работу з беларусамі замежжа ў сфэрах адукацыі, турызму і эканомікі. 
                
                
                    
                        
Плошча Незалежнасьці ў Менску, Дом урадуcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Аб гэтым міністар замежных спраў Уладзімір Макей паведаміў сёньня на пасяджэньні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, перадае БЕЛТА. Уладзімір Макей заўважыў, што ў 2020 годзе завяршаецца рэалізацыя дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў сьвеце», таму цяпер пачынаецца распрацоўка новага праграмнага дакумэнта. «Вопыт практычнай рэалізацыі гэтай праграмы па лініі органаў дзяржкіраваньня, замежных устаноў паказвае неабходнасьць не абмяжоўвацца культурна-гуманітарнай сфэрай», – сказаў Макей.
Міністар падкрэсьліў, што ад прадстаўнікоў беларускай дыяспары чакаюць рэкамэндацый па гэтым пытаньні.
 Уладзімір Макей адзначыў, што пашырэньне эканамічных інтарэсаў Беларусі за мяжой ужо зьяўляецца важным напрамкам супрацоўніцтва дзяржавы з беларускай дыяспарай у розных краінах. Яе прадстаўнікі ў Нямеччыне, Ізраілі, Кыргызстане, Летуве, Малдове, Польшчы, Расеі і Чэхіі актыўна працуюць у гэтым напрамку разам з беларускімі кампаніямі.
У пасяджэньні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа прынялі ўдзел члены савета з 17 краін, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і грамадзкіх аб'яднаньняў Беларусі.
яс