Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка паставіў ураду амбіцыйную задачу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.07.2019 16:30
ВУП мусіць вырасьці за шэсьць гадоў амаль у 1,7 разы
pixabay.com/Public Domain CC0

Аб гэтым распавёў Міністар эканомікі Дзьмітрый Крутой,- чытаем на сайце Эўрарадыё.

«Дасягнуць валавога ўнутранага прадукту на ўзроўні 100 мільярдаў долараў супраць $61 млрд за 2019 год », – цытуе выступленьне Крутога на адкрыцьці форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і разьвіцьці ў рамках ініцыятывы «Пояс і шлях» БЕЛТА. Па словах міністра, ВУП мусіць вырасьці за шэсьць гадоў амаль у 1,7 разы! Дзьмітрый Крутой кажа, што давядзецца праводзіць агрэсіўную інвэстыцыйную, экспартную палітыкі, ствараць супэркамфортныя ўмовы для бізнэсу.

Летась ВУП Беларусі вырас на 3%.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт