Logo Polskiego Radia
Print

Праціўнікі акумулятарнага завода зноў сабраліся на кармленьне галубоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.07.2019 15:24
Каля 12.45 прысутныя прайшлі калёнай па цэнтральных вуліцах горада па маршруце: вуліца Пушкінская – вуліца Савецкая.
photo: stopzavod.by

30 чэрвеня праціўнікі акумулятарнага завода зноў сабраліся на традыцыйнае кармленьне галубоў.
У пікавы момант на цэнтральнай гарадзкой плошчы Леніна прысутнічала звыш 200 чалавек, паведаміў TUT.BY праваабаронца Раман Кісьляк. Людзі абмяркоўвалі апошнія навіны, зьвязаныя з акумулятарным заводам. У прыватнасьці, ініцыятыву ўрада стварыць працоўную групу, якая наведае аналягічныя прадпрыемствы ў суседніх краінах.
- Звычайна каня наперадзе возу ставяць, а не наадварот. Мы гэта прапаноўвалі яшчэ ў лютым. Казалі: вазьміце вопыт іншых краін, праверце, паглядзіце, што там. Нам заяўлялі, што ўсё будзе добра, – пракамэнтаваў урадавую ініцыятыву адзін з лідэраў пратэсту Дзьмітрый Бекалюк.
Другой тэмай для абмеркаваньня стала затрыманьне сузаснавальніка акумулятарнага завода ў Берасьці дырэктара кампаніі «ПАК-кіраваньне» Віктара Лемяшэўскага. На думку яшчэ аднаго лідэра пратэсту Дзям'яна Лепясевіча, гэта не супакоіць людзей:
- Можа, гэта проста выкрут? Затрымалі, распавялі, каб народ супакоіць. Гэта таксама варыянт. Веры ім няма. [...] Калі Лемяшэўскі дакладна сядзе ў турму і дакладна вывезуць з гэтага завода абсталяваньне, тады я асабіста скажу, што ўлада зрабіла ўсё згодна літары закону.
Каля 12.45 прысутныя прайшлі калёнай па цэнтральных вуліцах горада па маршруце: вуліца Пушкінская – вуліца Савецкая.
Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПаўэр». Жыхары Берасьця і некалькіх вёсак Берасьцейскага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. З 25 лютага 2018 года кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Берасьці прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, якія абменьваюцца апошнімі навінамі аб будаўніцтве прадпрыемства.

У пікавы момант на цэнтральнай гарадзкой плошчы Леніна прысутнічала звыш 200 чалавек, паведаміў TUT.BY праваабаронца Раман Кісьляк. Людзі абмяркоўвалі апошнія навіны, зьвязаныя з акумулятарным заводам. У прыватнасьці, ініцыятыву ўрада стварыць працоўную групу, якая наведае аналягічныя прадпрыемствы ў суседніх краінах.

- Звычайна каня наперадзе возу ставяць, а не наадварот. Мы гэта прапаноўвалі яшчэ ў лютым. Казалі: вазьміце вопыт іншых краін, праверце, паглядзіце, што там. Нам заяўлялі, што ўсё будзе добра, – пракамэнтаваў урадавую ініцыятыву адзін з лідэраў пратэсту Дзьмітрый Бекалюк.

Другой тэмай для абмеркаваньня стала затрыманьне сузаснавальніка акумулятарнага завода ў Берасьці дырэктара кампаніі «ПАК-кіраваньне» Віктара Лемяшэўскага. На думку яшчэ аднаго лідэра пратэсту Дзям'яна Лепясевіча, гэта не супакоіць людзей:

- Можа, гэта проста выкрут? Затрымалі, распавялі, каб народ супакоіць. Гэта таксама варыянт. Веры ім няма. [...] Калі Лемяшэўскі дакладна сядзе ў турму і дакладна вывезуць з гэтага завода абсталяваньне, тады я асабіста скажу, што ўлада зрабіла ўсё згодна літары закону.

Каля 12.45 прысутныя прайшлі калёнай па цэнтральных вуліцах горада па маршруце: вуліца Пушкінская – вуліца Савецкая.

Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПаўэр». Жыхары Берасьця і некалькіх вёсак Берасьцейскага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.

З 25 лютага 2018 года кожную нядзелю на плошчу Леніна ў Берасьці прыходзяць праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, якія абменьваюцца апошнімі навінамі аб будаўніцтве прадпрыемства.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт