На Эўрагульні выдаткавалі 540 мільёнаў рублёў. Палова – гэта бюджэтныя грошы.
Беларускія ўлады агучылі суму выдаткаў на правядзеньне Эўрапейскіх гульняў. За 2017-2019 гады было выдаткавана 540 млн рублёў (каля 270 млн даляраў), паведамляе сайт naviny.by.
Лічбы ў Палаце прадстаўнікоў назваў міністар фінансаў Максім Ермаловіч з-за «актыўнай дыскусіі» на гэтую тэму.
Ён зьвярнуў увагу, што 274 млн рублёў з гэтай сумы – гэта спонсарская дапамога, сродкі ад рэалізацыі білетаў, а таксама прыцягненьне крэдытаў камэрцыйнымі арганізацыямі і Банкам разьвіцьця. А бюджэтныя выдаткі склалі 266 млн рублёў.
У Мінфіне растлумачылі, што 70% усіх выдаткаў на Эўрагульні (380 млн рублёў) пайшло на разьвіцьцё інфраструктуры. За кошт бюджэтных сродкаў праведзена мадэрнізацыя, рамонт і аснашчэньне 12 найбуйнейшых спартыўных аб'ектаў, у тым ліку Рэспубліканскага цэнтра па вясьлярных відах спорту, Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе, Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама», комплексу «Мінск-Арэна», мабільнага сэзоннага катка «Palova arena», «Чыжоўка-Арэна», Палаца спорту і іншых.
Акрамя таго, на гэтыя грошы набыта сучаснае спартовае, мэдыцынскае і тэлевізійнае абсталяваньне для абʼектаў бюджэтнай сфэры, а таксама транспартныя сродкі, якія будуць перададзеныя ў распараджэньне арганізацый бюджэтнага сэктара.
У Мінфіне адзначалі, што даходы ад Эўрагульняў палічаць пасьля іх правядзеньня.

ав