У Беларусі зьявілася яшчэ адна польская арганізацыя
Як кажа Мечыслаў Яскевіч, новая арганізацыя называецца „Супольнасьць палякаў”.
У Беларусі ўтварылася чарговая польская арганізацыя. Яе ўзначаліў Мечыслаў Яскевіч, які раней быў старшынём непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў, паведамляе „Свабода” са спасылкамі на БелаПАН.
Як кажа Мечыслаў Яскевіч, новая арганізацыя называецца „Супольнасьць палякаў” (Wspólnota Polaków). 11 чэрвеня яе зарэгістравала Міністэрства юстыцыі Беларусі. Арганізацыя будзе займацца падтрымкай польскай культуры й традыцый польскага народу. Пры ёй дзейнічае польская школа імя Яна Паўла ІІ, у якой дзеці могуць атрымаць дадатковую адукацыю.
„Гэта арганізацыя апалітычная. Наша палітыка — чацьвёртая Божая запаведзь: „Слухай сваю маці“”, — кажа Яскевіч.
Колькі ў „Супольнасьці” сяброў, цяпер цяжка сказаць. Аднак вядома, што на сходзе заснавальнікаў напрыканцы траўня сабраліся 64 прадстаўнікі розных польскіх арганізацый з усяе Беларусі.
Паводле кіраўніка навастворанай арганізацыі, зарэгістраваць яе спрабавалі больш за два гады — зь лютага 2017-га. Урэшце шостую просьбу задаволілі. Офіс цяпер у Горадні на вуліцы Будзённага.
На пытаньне, навошта яшчэ адна польская арганізацыя ў Беларусі, спадар Яскевіч адказаў: каб у людзей быў выбар, да каго далучыцца, бо ў розных арганізацый розны падыход да справы.
Кім будзе фінансавацца новая арганізацыя, пакуль незразумела.
„Фінансаваньне будзем прасіць паўсюль, дзе можам, у людзей добрай волі”, — кажа старшыня новай арганізацыі.
Таксама пакуль не зразумела, як да „Супольнасьці палякаў” ставяцца польскія ўлады.
Ці можна назваць новую арганізацыю трэцім Саюзам палякаў?
„Так, яна трэцяя арганізацыя рэспубліканскага ўзроўню пасьля зарэгістраванага Саюзу палякаў і Polskiej macierzy szkolnej”, — адказаў Яскевіч.
На пытаньне, да якога СПБ новая арганізацыя больш прыхільная, Яскевіч адказаў, што прыязна ставіцца да ўсіх.
Фактычна цяпер у Беларусі існуюць два Саюзы палякаў Беларусі (СПБ). Упершыню такі саюз быў заснаваны ў 1990 годзе. Аднак у 2005 годзе ён падзяліўся. Адзін новы саюз, прызнаны беларускімі ўладамі й не прызнаны польскімі, цяпер узначальвае Мечыслаў Лысы. Другі, на чале з Анжалікай Борыс, не зарэгістраваны ў Беларусі, але яго падтрымлівае Польшча.
Мечыслаў Яскевіч узначальваў непрызнаны беларускімі ўладамі СПБ у 2012–2016 гадах. Калі на пасадзе яго зьмяніла Анжаліка Борыс, адбыўся скандал, і Яскевіч вырашыў стварыць уласную арганізацыю.
Яшчэ адна арганізацыя рэспубліканскага ўзроўню — Polska macierz szkolna.
Старшыня незарэгістраванага СПБ Анжаліка Борыс кажа, што гэта стары раскол, які пачаўся ў 2016 годзе, пасьля таго як Яскевіч прайграў выбары на старшыню СПБ.
аз