Прэзыдэнты Беларусі, Расеі й Таджыкістана сустрэнуцца ў Менску
Эмамалі Рахмон ужо знаходзіцца ў Менску. Пуцін прыляціць 30 чэрвеня.
Прэзыдэнты Беларусі, Расеі й Таджыкістана плянуюць правесьці сумесныя перагаворы ў Менску. Аб гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня на сустрэчы з прэзыдэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам у вузкім фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
„Ёсьць вельмі шмат пытаньняў, якія мы з вамі можам абмеркаваць сёньня. Думаю, падключыцца да гэтых перагавораў і Ўладзімір Уладзіміравіч Пуцін. Мы зможам пагаварыць утраіх. Думаю, вы ня будзеце супраць, у нас таксама ёсьць пытаньні ў рамках СНД і АДКБ, нашага абароннага саюза. Словам, сумаваць мы вам не дадзім”, - сказаў Аляксандар Лукашэнка.
Як паведамлялася, праграма візыту Эмамалі Рахмона ў Беларусь прадугледжвае ўдзел у цырымоніі закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў, якая адбудзецца 30 чэрвеня на стадыёне „Дынама”. З гэтай жа мэтай у Менск гэтымі днямі прыляціць прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін.
аз