Пытаньне кампэнсацыі з-за бруднай нафты, магчыма, будзе вырашацца праз суд
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
28.06.2019 11:49
У суд справа трапіць пры недасягненьні дамоўленасьці паміж Расеяй і Беларусьсю.
ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
Пытаньне кампэнсацыі з-за бруднай нафты пры недасягненьні дамоўленасьці будзе вырашацца праз суд, паведаміў намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка на сумесным пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Што тычыцца ўпушчанай выгады, тут відавочна, што пытаньне ў выпадку недасягненьня дамоўленасьцей будзе вырашацца з расейскім бокам праз суд», – сказаў Ігар Ляшэнка. Адказваючы на пытаньне пра лёс няякаснай нафты, якая патрапіла ў Беларусь, віцэ-прэмʼер падкрэсьліў, што ўвесь яе абʼём выцясьняецца назад на тэрыторыю РФ, расейскі бок сам займаецца яе ўтылізацыяй. «У нас няма ў плянах, што мы пакінем у сябе. Такія нашы дамоўленасьці», – заявіў Ігар Ляшэнка.
Як паведамлялася, «Белнафтахім» 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэньні якасьці расейскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе «Дружба». Зьмест хлорарганічных злучэньняў у нафты перавышаў у дзесяткі разоў гранічныя значэньні па стандарту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы – Мазырскі НПЗ і ААТ «Нафтан» – вымушаны былі зьнізіць загрузку магутнасьцяў і панесьлі ўбыткі.
ав