Палата прадстаўнікоў прыняла ў двух чытаньнях законапраект аб амністыі
Палата прадстаўнікоў 28 чэрвеня прыняла адразу ў двух чытаньнях законапраект аб амністыі. Прадстаўляў дакумэнт міністар унутраных спраў Юрый Караеў.
«У нашай дзяржаве заўсёды прымяняецца прынцып гуманізму ў дачыненьні да асоб, якія ўчынілі злачынства», – сказаў ён.
Паводле яго слоў, тэрмін выкананьня закона аб амністыі падоўжаны з шасьці да дзевяці месяцаў.
Законапраект, у прыватнасьці, прапаноўвае скараціць на адзін год тэрмін пакараньня для асоб, якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя часткамі 1, 2 і 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Для асоб, якія ўчынілі злачынства ў непаўналетнім узросьце, тэрмін пакараньня будзе скарочаны на два гады.
Караеў падкрэсьліў, што амністыя не закране асоб, асуджаных за карупцыйныя злачынствы.
Паводле яго інфармацыі, законапраект аб амністыі традыцыйна прадугледжвае вызваленьне ад пакараньня так званай льготнай катэгорыі асоб: непаўналетніх, цяжарных, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, інвалідаў I і II груп, асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пэнсійнага ўзросту, хворых на актыўную форму тубэркулёзу, анкалягічныя захворваньні другой, трэцяй, чацьвёртай клiнiчных груп, ВІЧ-інфіцыраваных з 3-й і 4-й стадыямі захворваньня, вэтэранаў баявых дзеяньняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, якія атрымалі раненьні, калецтвы, захворваньні ў пэрыяд праходжаньня ваеннай службы.
Такія асобы падлягаюць вызваленьню ад пакараньня ў выглядзе грамадзкіх работ, штрафу, пазбаўленьня права займаць пэўныя пасады, папраўчых работ, абмежаваньня волі, пазбаўленьня волі, а таксама іншых мер крымінальнай адказнасьці.
Караеў адзначыў, што амністыя будзе распаўсюджвацца на асоб, якія цалкам пакрылі ўрон і добра характарызаваліся падчас адбыцьця пакараньня.
Па словах кіраўніка МУС, амністыя не закране асуджаных за забойства (ч. 2 арт. 139 КК), згвалтаваньне (гг. 2, 3 арт. 166 КК), палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў (ч. 2 арт. 168 КК), якія ўчынілі ДТЗ у нецьвярозым стане з загінулымі і пацярпелымі (гг. 4, 5 арт. 317 КК), здраду дзяржаве, шпіянаж (стст. 356-362 КК), паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта (арт. 367 КК), якія атрымалі бязвыплатную замежную дапамогу ў парушэньне заканадаўства (арт. 369.2 КК), якія парушылі парадак арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў (арт. 369.3 КК), злоўжывалі ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (стст. 421-422, чч. 2 і 3 арт. 424 КК), якія ўчынілі бязьдзейнасьць службовай асобы (гг. 2 і 3 арт. 425 КК), якія перавысілі ўладу або службовыя паўнамоцтвы (гг. 2 і 3 арт. 426 КК ).
Як адзначыў Караеў, па амністыі з папраўчых устаноў закрытага тыпу будзе вызвалена шэсьць тысяч чалавек, з устаноў адкрытага тыпу – 685.
За прыняцьце законапраекта ў другім чытаньні прагаласавала 104 дэпутаты.
Палата прадстаўнікоў 28 чэрвеня прыняла адразу ў двух чытаньнях законапраект аб амністыі. Прадстаўляў дакумэнт міністар унутраных спраў Юрый Караеў? паведамляюць naviny.by
«У нашай дзяржаве заўсёды прымяняецца прынцып гуманізму ў дачыненьні да асоб, якія ўчынілі злачынства», – сказаў ён. Паводле яго слоў, тэрмін выкананьня закона аб амністыі падоўжаны з шасьці да дзевяці месяцаў.
Законапраект, у прыватнасьці, прапаноўвае скараціць на адзін год тэрмін пакараньня для асоб, якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя часткамі 1, 2 і 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Для асоб, якія ўчынілі злачынства ў непаўналетнім узросьце, тэрмін пакараньня будзе скарочаны на два гады.
Караеў падкрэсьліў, што амністыя не закране асоб, асуджаных за карупцыйныя злачынствы. Паводле яго інфармацыі, законапраект аб амністыі традыцыйна прадугледжвае вызваленьне ад пакараньня так званай льготнай катэгорыі асоб: непаўналетніх, цяжарных, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, інвалідаў I і II груп, асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пэнсійнага ўзросту, хворых на актыўную форму тубэркулёзу, анкалягічныя захворваньні другой, трэцяй, чацьвёртай клiнiчных груп, ВІЧ-інфіцыраваных з 3-й і 4-й стадыямі захворваньня, вэтэранаў баявых дзеяньняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, якія атрымалі раненьні, калецтвы, захворваньні ў пэрыяд праходжаньня ваеннай службы.

ав