Logo Polskiego Radia
Print

На ІІ Эўрапейскія гульні выдаткавана больш за паўмільярда рублёў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.06.2019 16:30
За кошт бюджэтных сродкаў праведзеная мадэрнізацыі і перааснашчэньне 12 найбуйнейшых спартыўных аб'ектаў.
Photo: pixabay.com/CC0

На падрыхтоўку II Эўрапейскіх гульняў у 2017—2019 гадах было выдаткавана 540 млн рублёў (прыблізна 270 млн долараў па наяўным курсе. — БелаПАН.), паведаміў міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч 26 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў.

За кошт бюджэтных сродкаў праведзеная мадэрнізацыі і перааснашчэньне 12 найбуйнейшых спартыўных аб'ектаў. "Акрамя гэтага, набытае сучаснае спартыўнае, мэдыцынскае і тэлевізійнае абсталяваньне для аб'ектаў бюджэтнай сфэры. І гэтыя інфраструктурныя аб'екты будуць выкарыстоўвацца і далей для прасоўваньня здаровага спосабу жыцьця. Гэтыя расходы інфраструктурнага характару, і яны будуць прыносіць карысьць краіне і пасьля завяршэньня гульняў", — падкрэсьліў Ермаловіч.

На пытаньне дэпутата Ганны Канапацкай аб прыбытковасьці Эўрапейскіх гульняў кіраўнік Мінфіна адказаў, што пакуль рана казаць пра тое, колькі зарабіў горад. Паводле яго слоў, правядзеньне гульняў будзе мець станоўчы эфэкт як для Менску, так і для краіны ў цэлым. "Паводле вынікаў гульняў мы зможам ацаніць, наколькі павялічыўся гандаль, наколькі вырасла выкарыстаньне паслуг, турыстычныя даходы. Калі зьявіцца статыстыка, мы зможам дакладна ацаніць эфэкт для горада ад гульняў", — сказаў Ермаловіч.

Другі эфэкт — іміджавы. "Для мяне ён больш важны", — заявіў міністар.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт