Logo Polskiego Radia
Print

Бахарэвіч адмовіўся ад удзелу ў прэміі Гедройца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.06.2019 15:14
„Мае погляды на літаратуру й літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы”.
pixabay.com/Public Domain CC0

Чарговая прэмія імя Ежы Гедройца пачалася са скандалу. Ад удзелу ў прэміі адмовіўся пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч. Амаль штогод ён уваходзіў у выніковую тройку, але ніводнага разу не перамог: 2018, 2016, 2013, 2012 гадах станавіўся другім, у 2014 — трэцім,, нагадвае „Наша Ніва”.

Журы заўважыла, што яго новую кнігу „Мае дзевяностыя” ніхто не заявіў на конкурс. Тады арганізатары самі зьвярнуліся да Бахарэвіча з прапановай намінавацца. А ў адказ атрымалі наступны ліст:

„Гэтым лістом я хачу афіцыйна паведаміць Вам, што мной было прынятае рашэньне не ўдзельнічаць сёлета ў розыгрышы прэміі Ежы Гедройца. Такое рашэньне прынятае з шэрагу самых розных прычын, якія маюць як сьветапоглядны, так і творчы, а таксама асабісты характар. Мае погляды на літаратуру й літаратурны працэс не дазваляюць мне браць удзел у прэміяльнай гонцы”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт