„Белнафтахім”: Аднаўленьне экспарту нафты плянуецца да канца чэрвеня 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        25.06.2019 13:09
                    
                                 
                
                
                    У Беларусі штогод здабываецца каля 1,6 млн т нафты, увесь аб'ём ідзе на экспарт.
                
                
                    
                        
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0 
                     
                
                
                
               
                
                          
„Белнафтахім”: Аднаўленьне экспарту беларускай нафты плянуецца да канца чэрвеня 
У Беларусі штогод здабываецца каля 1,6 млн т нафты, увесь аб'ём ідзе на экспарт.
Частковае аднаўленьне экспарту беларускай нафты плянуецца да канца чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна „Белнафтахім”.
„Часткова аднавіць экспарт пасьля прыпыненьня плянуем да канца чэрвеня”, - адзначылі ў канцэрне.
Прыпыненьне было зьвязана з сытуацыяй вакол нафтаправода „Дружба”.
Як паведамлялася, „Белнафтахім” 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэньні якасьці расейскай нафты Urals, што паступае па трубаправодзе „Дружба”. 
Колькасьць хлорарганічных злучэньняў у саставе нафты перасягала ў дзясяткі разоў гранічныя значэньні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ „Нафтан” - вымушаны былі зьнізіць загрузку магутнасьцей і панесьлі страты.
У Беларусі штогод здабываецца каля 1,6 млн т нафты, увесь аб'ём ідзе на экспарт. Здабычай займаецца "Беларуснафта"
аз
Частковае аднаўленьне экспарту беларускай нафты плянуецца да канца чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна „Белнафтахім”.
„Часткова аднавіць экспарт пасьля прыпыненьня плянуем да канца чэрвеня”, - адзначылі ў канцэрне. Прыпыненьне было зьвязана з сытуацыяй вакол нафтаправода „Дружба”.
Як паведамлялася, „Белнафтахім” 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэньні якасьці расейскай нафты Urals, што паступае па трубаправодзе „Дружба”. Колькасьць хлорарганічных злучэньняў у саставе нафты перасягала ў дзясяткі разоў гранічныя значэньні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ „Нафтан” - вымушаны былі зьнізіць загрузку магутнасьцей і панесьлі страты.
У Беларусі штогод здабываецца каля 1,6 млн т нафты, увесь аб'ём ідзе на экспарт. Здабычай займаецца "Беларуснафта"
аз