На Эўрапейскіх гульнях страціў прытомнасьць пасол Сэрбіі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
24.06.2019 15:05
Прытомнасьць пасол страціў падчас наведваньня разам з іншымі супрацоўнікамі пасольства каманды Сэрбіі.
Сьцяг Сэрбііpixabay.com
Паслу Сэрбіі стала дрэнна ў Вёсцы спартсмэнаў: ён страціў прытомнасьць, паваліўся і паламаў рэбры. Стан пасла Сэрбіі Велькі Кавачэвіча стабільны, самаадчуваньне значна палепшылася, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, піша «Наша Ніва».
«Прычынай шпіталізацыі ў бальніцу хуткай мэдыцынскай дапамогі ў Менску стала непрытомнасьць, абумоўленая душным і гарачым надвор'ем», – адзначылі ў прэс-службе.
Прытомнасьць пасол страціў падчас наведваньня разам з іншымі супрацоўнікамі пасольства каманды Сэрбіі ў Вёсцы спартоўцаў. Пасол у цяперашні час знаходзіцца ў шпіталі ў сувязі з атрыманай падчас страты прытомнасьці траўмай – пераломам рэбраў і ўзьніклым пнэўматораксам.
Раней паведамлялася, што паслу стала дрэнна, калі ён праводзіў прэзыдэнта Сэрбіі ў аэрапорт.