Апазыцыянэры прыйшлі ў фан-зону гульняў з пратэстам супраць Расеі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.06.2019 12:07
Удзельнікаў пікета затрымалі й адвялі ўбок. Па звестках блёгера NEXTA, пасьля гэтага іх зьбілі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Увечары 21 чэрвеня некалькі чалавек прыйшлі ў фан-зону Эўрапейскіх гульняў на праспэкце Пераможцаў каля Палаца спорту. Яны трымалі плякаты „Беларусь не Расея”, „Адчапіцеся ад нас са сваёй інтэграцыяй”, „Пуцін! Мы не адзін народ” ды іншыя, паведамляе блёгер NEXTA.
Мяркуючы па подпісах на плякатах, акцыю зладзілі прыхільнікі „Народнай Грамады” Мікалая Статкевіча.
Сам Статкевіч удакладніў, што ў акцыі ўдзельнічалі Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш і Рыгор Пагарцаў.
Пра тое, што пазьней адбылося з затрыманымі паведаміла „Свабода”, спасылаючыся на Фэйсбук палітыка Міколы Статкевіча.
„Усе нашы хлопцы, якія пратэставалі супраць анэсіі, ужо на волі(...)Хлопцы ў добрым настроі. Толькі вопратку ім парвалі пры затрыманьні”, - напісаў Статкевіч.

аз