Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Менску прэм'ер-міністры Беларусі і Расеі абмяркоўваюць інтэграцыю

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.06.2019 13:43
Канчатковы варыянт пагадненьня ўрады Расеі і Беларусі павінны прадставіць да 25 чэрвеня.
www.pixabay.com/CC0 Crearive Commons

Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Уладзімір Пуцін заявіў надоечы, што на сёньняшні дзень не стаіць пытаньне аб’яднаньня Беларусі і Расеі ў адну дзяржаву. Гаворка ідзе аб рэалізацыі пагадненьняў, якія былі заключаныя шмат гадоў таму пра стварэньне гэтак званай Саюзнай дзяржавы. Гэта ня тое ж самае, што адна дзяржава, але шмат элемэнтаў – нават да стварэньня адзінага парлямэнту, увядзеньня адзінай валюты, – заявіў Пуцін падчас прамой лініі, якую трансьляваў тэлеканал «Расія 1» – паведамляе БелаПАН.

Цягам апошняга месяца ідуць інтэнсіўныя перамовы паміж беларускім ды расейскім бокам, датычныя інтэграцыі дзьвюх дзяржаў. Грамадзкая думка атрымлівае вельмі мала інфармацыі, перамоўны працэс цалкам засакрэчаны. 15 чэрвеня міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Максім Арэшкін па выніках сустрэчы з міністрам эканомікі Беларусі Дзьмітрыем Крутым заявіў, што бакі дамовіліся на 90% па праграме паглыбленай інтэграцыі. Далейшае абмеркаваньне пытаньня заплянаванае на пятніцу 21 чэрвеня на ўзроўні сустрэчы прэм’ер-міністраў у Менску.

Канчатковы варыянт пагадненьня ўрады Расеі і Беларусі павінны прадставіць да 25 чэрвеня.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт