Адміністрацыя прэзыдэнта выбачалася за «перабор сілавікоў»
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.06.2019 14:52
Публічныя прабачэньні прадстаўнікоў улады перад грамадзянамі – нячастая зьява ў Беларусі.
Photo: cc/wikipediaPhoto: cc/wikipedia
Удзельніцам расейскага гурту Pussy Riot Вользе Курачавай і Вераніцы Нікульшынай патэлефанавала кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Качанава з прабачэньнямі. Беларуская саноўніца выбачалася за памылковыя дзеяньні ўладаў.
17 чэрвеня ўдзельніцам гурту Pussy Riot, якія ляцелі транзытным рэйсам у Кіеў зь перасадкай у Менску, паставілі штамп аб забароне на ўезд у Беларусь да 2020 году. Забарону пацьвердзіў прэсавы сакратар Памежнага камітэту Беларусі. У сваю чаргу Натальля Качанава назвала забарону «памылкай і пераборам праваахоўных органаў».
Факт размовы пацьвердзілі ў Адміністрацыі прэзыдэнта, а прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што ў Беларусі няма прэтэнзій да дзяўчат.
Кіраўнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун пацьвердзіў Радыё Свабода, што Нікульшына і Курачаева ня маюць забароны на ўезд у Беларусь і могуць прыехаць на Эўрагульні.
юл