Logo Polskiego Radia
Print

Стала вядома, колькі замежнікаў прыехалі ў Беларусь па бязьвізу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.06.2019 13:20
Топ-10 краінаў, зь якіх часьцей за ўсё ў Беларусь прыбываюць турысты па бязьвізу, узначальвае Нямеччына.
flickr.com/Un Bolshakov

Каля 244 тысяч турыстаў наведалі Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Менск з пачатку дзеяньня ўказа аб бязьвізе, што быў падпісаны 9 студзеня 2017 года. Пра гэта паведамляе Белсат са спасылкай на БелТА.

Як распавяла прадстаўніца Міністэрства спорту й турызму Марына Масташова, станоўчыя вынікі ад бязьвізу «не прымусілі сябе чакаць».

«Па стане на 6 чэрвеня бягучага года праз Нацыянальны аэрапорт Менск да нас прыбылі 243 тыс. 955 чалавек з 71 краіны сьвету», – сказала Марына Масташова.

Топ-10 краінаў, зь якіх часьцей за ўсё ў Беларусь прыбываюць турысты па бязьвізу, узначальвае Германія (больш за 40 тыс. турыстаў). У дзясятку таксама ўвайшлі Італія (крыху больш за 22 тыс.), Польшча (21,8 тыс.), ЗША (16,8 тыс.), Вялікая Брытанія (16,7 тыс.), Францыя (11,39 тыс.), Латвія (каля 8,9 тыс.), Нідэрлянды (8,6 тыс.), Швэцыя (7,8 тыс.) і Летува (7,1 тыс.).

Нагадаем, у 2017-ым Беларусь увяла 5-дзённы бязьвіз, а ў ліпені 2018-га ён быў павялічаны да 30 дзён. Сёлета ў лютым улады казалі пра 200 000 замежнікаў, што скарысталіся бязьвізам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт