Logo Polskiego Radia
Print

У Гатаве пад Менскам страйкуюць рабочыя

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.06.2019 15:59
Работнікі патрабуюць поўнай выплаты заробкаў, якія ад сакавіка выдаюць часткамі.
pixabay.com/Public Domain CC0

На заводзе «Праммэханіка» у пасёлку Гатава Менскага раёну спыніліся цэхі, паведамляе Свабода са спасылкай Onliner.

Работнікі патрабуюць поўнай выплаты заробкаў, якія ад сакавіка выдаюць часткамі. Шмат каму прадпрыемства вінаватае 2-3 тысячы рублёў і нават больш.

Раніцай 18 чэрвеня выканаўца абавязкаў дырэктара сустрэўся з калектывам, аднак не сказаў, калі дакладна будуць грошы.

«Мы выйшлі на працу, але за станкі ня сталі, — расказалі рабочыя. —(…) Мы працягваем страйк. Наша ўмова: пачнём працаваць тады, калі грошы цалкам прыйдуць на карткі».

18 чэрвеня на заводзе пабывалі прадстаўнікі Менскага абласнога выканкаму. Яны абяцалі, што паспрыяюць, каб Краснасельскі завод будаўнічых матэрыялаў найхутчэй разьлічыўся, і тады запазычанасьці будуць кампэнсаваныя.

Завод «Праммэханіка» вырабляе прамысловае абсталяваньне. Сярод яго партнэраў такія прадпрыемствы, як «Беларуськалій», «Мазырсоль», «Граніт», «Пінскдрэў», «Івацэвічыдрэў» і г. д. Усяго на прадпрыемстве працуе каля 100 чалавек.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт