Logo Polskiego Radia
Print

Актывісты дамагліся ахоўнага статусу для габрэйскіх могілак у Магілёве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.06.2019 17:14
Могілкам 19–20 стагодзьдзя пагражала поўнае зьнішчэньне, але цяпер за іх станам сочаць і актывісты, і дзяржава.
крыніца: www.gofundme.com

Актывісты дамагліся ахоўнага статусу для габрэйскіх могілак у Магілёве
Габрэйская грамада Магілёва дабілася ахоўнага статусу для старажытных могілак. Могілкам 19–20 стагодзьдзя пагражала поўнае зьнішчэньне, але цяпер за іх станам сочаць і актывісты, і дзяржава, паведамляе Белсат.
Сёньня адшукаць у Магілёве сваякоў тых, каго хавалі на габрэйскіх могілках у 19–20 стагодзьдзях, немагчыма. Усё тагачаснае габрэйскае насельніцтва гораду было зьнішчанае або зьбегла ад зьнішчэньня. А паводле новай рэдакцыі Закону аб пахаваньні з 2015 года недагледжаныя могілкі маюць права дэмантаваць.
Магілёўская габрэйская грамада зьвярнулася да ўладаў з просьбаю надаць могілкам ахоўны статус, а ў гэты час зладзіла некалькі суботнікаў пры ўдзеле прадстаўнікоў розных веравызнаньняў і нацыянальнасьцяў.
Рэстаўрацыйныя працы на могілках габрэйская грамада распачала за кошт ахвяраваньняў. Папярэдне ўсе пахаваньні занесьлі ў інтэрнэт-каталёг, а цяпер вылучылі квадрат 15 на 15, дзе вядуцца аднаўленчыя працы.
Габрэі напрыканцы 19 стагодзьдзя складалі прыкладна палову насельніцтва Магілёва.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт