Logo Polskiego Radia
Print

Былы пасол Бабіч на новай пасадзе зоймецца пытаньнямі інтэграцыі з Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.06.2019 14:12
Стала вядома, што ён прызначаны намесьнікам міністра эканамічнага разьвіцьця – курыраваць узаемадзеяньне з СНД.
Міхаіл Бабіч.Міхаіл Бабіч.Автор: Wikiapril - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=63208085

Былы пасол Бабіч на новай пасадзе зоймецца пытаньнямі інтэграцыі з Беларусьсю
Былы пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч на пасадзе намесьніка міністра эканамічнага разьвіцьця працягне займацца разьвіцьцём розных інтэграцыйных працэсаў. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў.
Пяскоў таксама выказаў упэўненасьць у тым, што ў Бабіча будзе і шмат іншых абавязкаў.
Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што Міхаіл Бабіч прызначаны намесьнікам міністра эканамічнага разьвіцьця – курыраваць узаемадзеяньне з СНД.
Бабіч узначальваў расейскую дыпмісію ў Менску са жніўня мінулага года па канец красавіка 2019 года. У канцы красавіка Пуцін вызваліў яго ад займанай пасады на фоне беларуска-расейскіх супярэчнасьцяў.


Былы пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч на пасадзе намесьніка міністра эканамічнага разьвіцьця працягне займацца разьвіцьцём розных інтэграцыйных працэсаў. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў, піша "Наша Ніва".

Пяскоў таксама выказаў упэўненасьць у тым, што ў Бабіча будзе і шмат іншых абавязкаў.

Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што Міхаіл Бабіч прызначаны намесьнікам міністра эканамічнага разьвіцьця – курыраваць узаемадзеяньне з СНД.

Бабіч узначальваў расейскую дыпмісію ў Менску са жніўня мінулага года па канец красавіка 2019 года. У канцы красавіка Пуцін вызваліў яго ад займанай пасады на фоне беларуска-расейскіх супярэчнасьцяў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт