У Менску адбыўся «Дзень Польшчы»
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
16.06.2019 12:03
«Дзень Польшчы» ў Менску прайшоў пад музыку Манюшкі і Немэна.
Фота: Facebook.com/KulturaPolskawMinsku
Тысячы жыхароў беларускай сталіцы 15 чэрвеня наведалі фэстываль «Дзень Польшчы». Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі адзначыў, што гэта важнае мерапрыемства, якое паляпшае ўзамаразуменьне двух народаў.
«Дзень Польшчы» пачаўся тэатралізаваным шэсьцем ад Музэя гісторыі Менска да ратушы. Тут дзвесьце гадоў таму жыў і тварыў ураджэнец Беларусі польскі кампазытар Станіслаў Манюшка. Таму сёлета тут гучала яго музыка, а таксама творы яшчэ аднаго польскага музыканта зь Беларусі — Чэслава Немэна.
У Менску на плошчы Свабоды можна было пабачыць і паслухаць польскія калектывы зь Беларусі і наведаць выстаўку, прысьвечаную 15-й гадавіне ўступленьня Польшчы ў ЭЗ.
Арганізатарамі «Дня Польшчы» былі Менгарвыканкам і пасольства РП у РБ.
IAR/вк