Logo Polskiego Radia
Print

Жыхара Пінскага раёну пакаралі за тое, што вазіў спадарожнікаў праз blablacar

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.06.2019 14:45
У падатковай інспэкцыі вывучылі ягоны профіль на сайце й налічылі 80 паездак.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці аштрафаваў жыхара Пінскага раёну за тое, што ён за грошы набіраў спадарожнікаў праз сайт blablacar.ru, паведамляе Радыё «Свабода».

У падатковай інспэкцыі вывучылі ягоны профіль на сайце й налічылі 80 паездак.

Колькі зарабіў паляшук на паездках, падатковікі ня высьветлілі.

За прадпрымальніцкую дзейнасьць без рэгістрацыі суд пакараў кіроўцу штрафам — 127 рублёў 50 капеек.

Машыну ў яго не сканфіскавалі, бо ён трапіўся праваахоўнікам упершыню й прызнаў віну.

Летась у Берасьцейскай вобласьці разгледзелі 40 падобных справаў, сёлета — 13. Найчасьцей судзілі кіроўцаў, што карысталіся прыкладаньнем TaxeeDriver, а таксама сайтамі beepcar.ru і blablacar.ru. Машыны ні ў кога не сканфіскавалі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт