Logo Polskiego Radia
Print

У ноч з 15 на 16 чэрвеня па Менску праедзе мэханізаваная калёна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.06.2019 10:59
У сувязі з гэтым зьмяняецца расклад руху гарадзкіх аўтобусаў.
Кастрычніцкая плошчаКастрычніцкая плошчаWikipedia/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

У ноч з 15 на 16 чэрвеня ў Менску пройдзе трэніроўка мэханізаванай калёны. З 21:50 да 00:30 будзе паэтапна абмежаваны рух усіх відаў транспарту. Падчас праходу калёны з 21:50 да 23:00 будзе перакрыты рух па праспэкце Машэрава (ад праспэкта Пераможцаў да вуліцы Куйбышава). У сувязі з гэтым зьмяняецца расклад руху гарадзкіх аўтобусаў, паведамляе «Эўрарадыё» са спасылкай на агенцтва БелТА.

Так, аўтобусы №29, 44, 136 будуць езьдзіць па вуліцах Куйбышава, Янкі Купалы, Багдановіча, Няміга, праспэкце Пераможцаў у абодвух напрамках з прыпынкамі «Станцыя мэтро «Няміга» і «Гасьцініца «Юбілейная». Аўтобусы №18 й 26 будуць рухацца па вуліцах Кісялёва, Куйбышава, Веры Харужай, Чарвякова ў абодвух напрамках з усімі прыпынкамі на гэтым участку.

З 23:00 да 00:30 прадугледжаны часовы прыпынак пасажырскага транспарту на некалькіх участках: праспэкт Машэрава (ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Ціміразева); вуліца Ціміразева (ад праспэкта Машэрава да вуліцы Сапёраў); вуліца Сапёраў на ўсёй даўжыні; праспэкт Пераможцаў (ад вуліцы Сапёраў да транспартнай разьвязкі з вуліцай Арлоўскай).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт