Рада Эўропы асуджае чарговы выпадак сьмяротнага пакараньня ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.06.2019 18:17
Рада Эўропы ў чарговы раз заклікае ўлады Беларусі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Рада Эўропы асуджае прывядзеньне ў выкананьне чарговага сьмяротнага прысуду ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Даніэль Холтген у сваім Twitter – паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
«Мы асуджаем чарговае пакараньне ў Беларусі, пра якое паведамілі праваабаронцы», – сказаў ён.
Даніэль Холтген падкрэсьліў, што Рада Эўропы ў чарговы раз заклікае ўлады Беларусі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.
«Сьмерць – гэта не правасудзьдзе. Мы зноў зьвяртаемся да ўладаў з заклікам увесьці мараторый на прымяненьне сьмяротнага пакараньня ў якасьці першага кроку да яго адмены», – напісаў Холтген.
Учора ПЦ «Вясна» паведаміў аб прывядзеньні ў выкананьне чарговага сьмяротнага прысуду ў Беларусі ў дачыненьні да Аляксандра Жыльнікава, нягледзячы на тое, што ў КПЧ ААН разглядаецца яго індывідуальны зварот, а таксама рыхтаваўся зварот з просьбай аб пераглядзе яго справы ў Генэральную пракуратуру.
нг