Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія прадпрыемствы трапілі ў чорны сьпіс Рассельгаснагляду

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.06.2019 10:42
Масква ўводзіць часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею беларускай малочнай прадукцыі.
Foto: pixabay.com/CC0

Сем беларускіх прадпрыемстваў апынуліся ў чорным сьпісе Фэдэральнай службы па вэтэрынарным і фіта санітарным наглядзе.

Як паведаміла прэсавая служба Рассельгаснагляду, часовыя абмежаваньні ўведзены на пастаўкі ў Расею прадукцыі з беларускага прадпрыемства «Мазырскія малочныя прадукты».

На такі крок ведамства пайшло ў зьвязку з паўторным выяўленьнем парушэньняў вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў ЭАЭС. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра «бактэрыях групы кішачнай палачкі, а таксама адзначалася перавышэньне колькасьці мэзафільных аэробных і факультатыўна анаэробных мікраарганізмаў».

Таксама ў зьвязку з парушэньнямі ўведзены рэжым « узмоцненага лябараторнага кантролю» у дачыненьні да прадукцыі наступных беларускіх прадпрыемстваў: «Агра камбінат« Сноў », «Бабуліна крынка», «Белавескія сыры», «Беллакт» Ваўкавыскае, «Жлобінскі мясакамбінат», «Маладзечанскі малочны камбінат».

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт