Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі разагналася інфляцыя

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.06.2019 15:45
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў траўні вырасла да 6,2%.
foto: Glow Images/East News

Больш за ўсё падаражэлі харчовыя тавары – на 7,1%. Месяцам раней паказьнік быў на ўзроўні 6,4%, паведамляе партал Tut.by.

Павелічэньне гадавых тэмпаў росту спажывецкіх цэн у траўні бягучага года абумоўлена хутчэйшай дынамікай сэзонных цэн.

Так рост коштаў на плодаагароднінную прадукцыю ў гадавым вымярэньні паскорыўся да 9,5% у траўні гэтага года (годам раней – з 4%).

У асноўным больш высокія гадавыя тэмпы росту коштаў абумоўленыя ўплывам нізкага ўраджаю асобных культур у мінулым годзе.

У траўні з усіх тавараў заўважна падаражэлі рэпчаты лук (+ 41,2%), морква (+ 35,5%), салодкі перац (+ 24,5%), часнык (+ 15,1%), бульба (+ 13%) ды буракі (+ 8,8%), вынікае з дадзеных Белстата.

У сваю чаргу Нацбанк паведамляе што гадавыя тэмпы росту рэгуляваных цэн і тарыфаў у апошнія тры месяцы захоўваюцца практычна на адным узроўні. У траўні гэтага года іх прырост у гадавым выразе павялічыўся на 0,1 працэнтнага пункта і склала 8,2%, як і ў сакавіку 2019-га.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт