Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пабіты тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.06.2019 10:32
Напярэдадні ў Менску ўпаў рэкорд дня 82-гадовай даўніны (32,2 супраць 30,1 градуса 11 чэрвеня 1937 года).
PAP/Grzegorz Michałowski

У Беларусі пабіты тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў
Тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў быў пабіты 12 чэрвеня.
Пра гэта сьведчыць праведзены параўнальны аналіз апэратыўнай карты тэмпэратур і архіва Белгідрамэта.
У Жлобіне паветра прагрэлася да 34,7 градуса вышэй за нуль, што на 0,3 градуса перавышае абсалютны максымум, зафіксаваны ў 2010 годзе ў Лельчыцах (Гомельская вобл.). У самым Жлобіне ранейшы рэкорд дня складаў 32,4 градуса (таксама з 2010 года).
Абнавіліся экстрэмумы ў сталіцы і ўсіх абласных цэнтрах. У Магілёве было 34,6 градуса (31,1 у 2000 годзе), у Гомелі – 33,4 (32,6 у 2010-м), Берасьце і Віцебску – 33,2 (адпаведна 32,8 у 1957 годзе і 31, 5 у 1937-м), Менску – 32,7 (30,9 у 2000-м), Горадні – 32,4 (31,3 у 1999-м).
Тэмпэратурныя рэкорды фіксуюцца дзевяты дзень запар. 12 чэрвеня стала самым гарачым днём у гэтым годзе і першым за гэтыя дзевяць дзён, калі абнавіўся максымум для ўсёй краіны з пачатку мэтэаназіраньняў.
Напярэдадні ў Менску ўпаў рэкорд дня 82-гадовай даўніны (32,2 супраць 30,1 градуса 11 чэрвеня 1937 года). Да канца тыдня вельмі гарачае надвор'е захаваецца. Сёньня ў Менску чакаецца 30-32 градусы вышэй за нуль. Можа быць пабіты абсалютны рэкорд дня 107-гадовай даўніны.

Тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў быў пабіты 12 чэрвеня, піша сайт naviny.by.

Пра гэта сьведчыць праведзены параўнальны аналіз апэратыўнай карты тэмпэратур і архіва Белгідрамэта.У Жлобіне паветра прагрэлася да 34,7 градуса вышэй за нуль, што на 0,3 градуса перавышае абсалютны максымум, зафіксаваны ў 2010 годзе ў Лельчыцах (Гомельская вобл.). У самым Жлобіне ранейшы рэкорд дня складаў 32,4 градуса (таксама з 2010 года).

Абнавіліся экстрэмумы ў сталіцы і ўсіх абласных цэнтрах. У Магілёве было 34,6 градуса (31,1 у 2000 годзе), у Гомелі – 33,4 (32,6 у 2010-м), Берасьце і Віцебску – 33,2 (адпаведна 32,8 у 1957 годзе і 31, 5 у 1937-м), Менску – 32,7 (30,9 у 2000-м), Горадні – 32,4 (31,3 у 1999-м).

Тэмпэратурныя рэкорды фіксуюцца дзевяты дзень запар. 12 чэрвеня стала самым гарачым днём у гэтым годзе і першым за гэтыя дзевяць дзён, калі абнавіўся максымум для ўсёй краіны з пачатку мэтэаназіраньняў.

Напярэдадні ў Менску ўпаў рэкорд дня 82-гадовай даўніны (32,2 супраць 30,1 градуса 11 чэрвеня 1937 года). Да канца тыдня вельмі гарачае надвор'е захаваецца. Сёньня ў Менску чакаецца 30-32 градусы вышэй за нуль. Можа быць пабіты абсалютны рэкорд дня 107-гадовай даўніны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт