Прапаршчык унутраных войскаў МУС памёр у Баранавічах
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
12.06.2019 15:53
Вайсковец нарадзіўся ў 1980 годзе, з 2002-га служыў ва ўнутраных войсках, па факце сьмерці праводзіцца праверка, адзначаць у МУС.
youtube.com/screen
Прапаршчык унутраных войскаў МУС памёр у Баранавічах
Раніцай 12 чэрвеня старшы прапаршчык 1-га стралковага батальёна вайсковай часьці 7404 раптоўна страціў прытомнасьць і памер. Пра прычыны сьмерці пакуль нічога не паведамляецца, перадае тэлеканал «Белсат».
«Зайшоўшы ў памяшканьне для пераапрананьня, ён страціў прытомнасьць. Неадкладна калегі выклікалі хуткую дапамогу. Рэанімацыйныя мерапрыемствы, што праводзіла брыгада мэдыкаў, якія прыбылі праз некалькі хвілінаў, станоўчых вынікаў не далі. У 08 гадзін 30 хвілінаў канстатаваная сьмерць», – паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
Вайсковец нарадзіўся ў 1980 годзе, з 2002-га служыў ва ўнутраных войсках. Па факце сьмерці праводзіцца праверка, адзначаць у МУС.
Блёгер NEXTA раней паведамляў са спасылкай на свае крыніцы, што напярэдадні ўсіх вайскоўцаў в/ч 7404 адправілі на пляц, дзе пры сьпякоце +30 прымусілі дзьве гадзіны займацца фізычнымі практыкаваньнямі. «Такі зьдзек арганізм вытрымаў не ва ўсіх», – дадае блёгер. Аднак МУС у паведамленьні пра сьмерць вайскоўца падкрэсьлівала: прапаршчык прыбыў на службу «пасьля выхаднога дня».
Раніцай 12 чэрвеня старшы прапаршчык 1-га стралковага батальёна вайсковай часьці 7404 раптоўна страціў прытомнасьць і памер. Пра прычыны сьмерці пакуль нічога не паведамляецца, перадае тэлеканал «Белсат».
«Зайшоўшы ў памяшканьне для пераапрананьня, ён страціў прытомнасьць. Неадкладна калегі выклікалі хуткую дапамогу. Рэанімацыйныя мерапрыемствы, што праводзіла брыгада мэдыкаў, якія прыбылі праз некалькі хвілінаў, станоўчых вынікаў не далі. У 08 гадзін 30 хвілінаў канстатаваная сьмерць», – паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
Вайсковец нарадзіўся ў 1980 годзе, з 2002-га служыў ва ўнутраных войсках. Па факце сьмерці праводзіцца праверка, адзначаць у МУС. Блёгер NEXTA раней паведамляў са спасылкай на свае крыніцы, што напярэдадні ўсіх вайскоўцаў в/ч 7404 адправілі на пляц, дзе пры сьпякоце +30 прымусілі дзьве гадзіны займацца фізычнымі практыкаваньнямі. «Такі зьдзек арганізм вытрымаў не ва ўсіх», – дадае блёгер. Аднак МУС у паведамленьні пра сьмерць вайскоўца падкрэсьлівала: прапаршчык прыбыў на службу «пасьля выхаднога дня».
belsat.eu/эж