Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка 13-14 чэрвеня зробіць рабочы візыт у Кыргызстан

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.06.2019 11:01
Кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка 13-14 чэрвеня зробіць рабочы візыт у Кыргызстан
Кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Аляксандар Лукашэнка 13-14 чэрвеня зробіць рабочы візыт у Кыргызскую Рэспубліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у паседжаньні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе Беларусь мае статус дзяржавы-наглядальніка.
Выступленьне Аляксандра Лукашэнкі плянуецца ў час паседжаньня савета ў пашыраным складзе. Кіраўнік дзяржавы акрэсьліць пазыцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы й далейшым разьвіцьці супрацоўніцтва ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб'яднаньня.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт