Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі танее паліва

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.06.2019 10:23
З 9 чэрвеня ў Беларусі мяняюцца розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby.com/CC0 Public Domain

Як паведамляе партал «Tut.by», з 9 чэрвеня розьнічныя кошты на некаторыя віды маторнага паліва зьменшацца на 1 капейку. Кошт бэнзіну АІ-95 і ДТ складзе 1,68 руб. Кошт бэнзіну АІ-92 і АІ-98 ня зьмяняецца.

Рашэньне прыняла кампанія «Белнафтахім» у адпаведнасьці з палітыкай паэтапнага, стрыманага скарачэньня коштаў на аўтамабільнае паліва і ў сувязі са зьніжэньнем цягам мінулага тыдня коштаў на нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ.

Гэта шаснаццатае зьмяненьне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва зьмянялася 2 чэрвеня: бэнзін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.

«Белнафтахім» зазначае, што будзе працягваць маніторынг сытуацыі на рынках нафты і нафтапрадуктаў у чэрвені і з улікам яе разьвіцьця будзе прымаць рашэньне пра далейшыя зьмяненьні цэн на нафтапрадукты на беларускім рынку.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт