Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі ПЭН-цэнтар патрабуе спыніць перасьлед Алеся Пушкіна


PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.06.2019 08:20
Беларускі мастак быў затрыманы з выкарыстаньнем фізычнай сілы супрацоўнікамі міліцыі ў горадзе Крупкі.


З нагоды затрыманьня Алеся Пушкіна за пэрформанс у падтрымку беларускай мовы беларускія Пэн-цэнтар выступіў з заявай у падтрымку мастака. Арганізацыя патрабуе спыніць перасьлед мастака.

6 чэрвеня Алесь Пушкін быў затрыманы ў Крупках пасьля таго, як выйшаў да крамы сеткі «Еўраопт» у цэнтры Крупак з плякатамі «Stop russian agression on Europe» («Спыніце расейскую агрэсію ў Эўропе»), «Russia – war!» («Расея – вайна!») і партрэтам Пуціна, а таксама плякатам «Беларусь у NATO».

Пры затрыманьні мастака яго творы-плякаты былі канфіскаваныя міліцыяй. Месца пэрформансу абрана невыпадкова – 8 траўня ў гэтай краме адбыўся канфлікт Алеся Пушкіна з ахоўнікамі, якія агрэсіўна адрэагавалі на беларускую мову і паспрабавалі гвалтам выдаліць мастака з гандлёвай залі.

Беларускі ПЭН-цэнтр расцэньвае чарговае затрыманьне Алеся Пушкіна як наступ на свабоду выказваньня ў Беларусі і патрабуе неадкладна вызваліць мастака.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт