У Наваградку зьявіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу
Помнік плянуецца ўсталяваць за пазабюджэтныя сродкі.
У Наваградку, сталіцы ВКЛ, зьявіцца помнік Міндоўгу. Як хутка – залежыць ад неабыякавых беларусаў, паведамляе „Радыё Рацыя” са спасылкай на tut.by.
Легендарны Міндоўг быў заснавальнікам, першым вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, а таксама ягоным першым і адзіным каралём (каранацыя адбылася ў 1253 годзе).
Помнік плянуецца ўсталяваць за пазабюджэтныя сродкі. Таму Наваградзкі райвыканкам адкрыў дабрачынны рахунак у банку.
Па стане на 23 траўня 2019-га было сабрана больш за 14 тысяч рублёў. З гэтай сумы 10 тысяч рублёў было выплачана скульптару Сяргею Бандарэнку за стварэньне эскізнага праекта. Другі этап – выраб рабочай мадэлі помніка Міндоўгу, якую неабходна падаць на Рэспубліканскі мастацка-экспэртны савет.
Папярэдні кошт мадэлі – 26 тысяч рублёў. Паколькі на рахунку засталося больш за 4 тысячы рублёў, неабходна сабраць яшчэ амаль 22 тысячы.
Пасьля заключэньня мастацка-экспэртнага савета пачнуцца будаўніча-мантажныя работы па ўзьвядзеньні помніка.
аз