Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь хваліцца якасьцю свайго навакольнага асяродзьдзя

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.06.2019 17:23
Паводле міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэй Худыкі, у Беларусі яна стабільна добрая.

Дадзеныя Нацыянальнай сыстэмы маніторынгу сьведчаць пра тое, што якасьць навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі цягам многіх гадоў застаецца стабільна добрай, паведаміла БЕЛТА.

Разам з тым падтрыманьне спрыяльнага асяродзьдзя і забесьпячэньне экалягічнай бясьпекі ва ўмовах актыўнай мадэрнізацыі вытворчасьці патрабуе далейшага скарачэньня пападаньня забруджвальных рэчываў у атмасфэру, мінімізацыі ўзроўню антрапагеннага ўзьдзеяньня, сыстэмнага падыходу пры плянаваньні і рэалізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў», – сказаў чыноўнік.

Беларускае міністэрства актыўна супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі дзеля вырашэньня прыродаахоўных задач у Беларусі.

Летась у Беларусі было зарэгістравана пяць новых праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. У іх ліку – уключэньне грамадзкасьці ў экалягічны маніторынг, узгодненае кіраваньне ўтылізацыяй азонаразбуральных рэчываў і стойкіх арганічных забруджальнікаў, падтрымка эфэктыўнага маніторынгу выкідаў у атмасфэрнае паветра і радыяцыйнага маніторынгу ды інш.

Цяпер вядзецца іх рэалізацыя

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт