Беларускія пяціборцы заваявалі серабро на юніёрскім ЧЭ ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.06.2019 09:01
Польскі Джонкаў у ліпені таксама прыме юніёрскі чэмпіянат сьвету па сучасным пяцібор'і.
Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain
Беларускія пяціборцы Мікіта Гарнастаеў і Кацярына Сукора заваявалі сярэбраны мэдаль у зьмешанай эстафэце на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы ў Джонкаве ля Зялёнай Гуры на захадзе Польшчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ходзе выступленьня беларускі дуэт упэўнена ўваходзіў у лік лідараў, а ў адным зь відаў праграмы - верхавой язьдзе заняў першае месца. У выніку Мікіта Гарнастаеў і Кацярына Сукора набралі 1393 ачкі.
Першае месца занялі Пеле Юбел і Рэбэка Лангрэр зь Нямеччыны - 1408 балаў. Бронзавыя мэдалі ў Олівера Мюлера й Джорджыі Хенем з Вялікабрытаніі - 1375 ачкоў.
На кантынэнтальным форуме будуць разыграны мэдалі ў індывідуальным заліку ў юнакоў і дзяўчат. Польскі Джонкаў у ліпені таксама прыме юніёрскі чэмпіянат сьвету па сучасным пяцібор'і.
аз