Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зьнізілі мінімальныя цэны на паляваньне на зуброў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.06.2019 16:09
Па ўсёй бачнасьці, дзяржава вырашыла рэгуляваць колькасьць зуброў з дапамогай паляваньня.
Photo: Kathy2408/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі зьнізілі мінімальныя цэны на паляваньне на зуброў
У Беларусі адкарэктавалі мінімальны лімітавы кошт паляўнічых пуцёвак і прадукцыі паляваньня. Зьмены прадугледжаныя пастановай Саўміна ад 1 чэрвеня № 350.
У прыватнасьці, для беларусаў мінімальны лімітавы кошт дазволаў на здабычу зубра – сеголетак (маладняку бягучага года) зьнізілі да 800 рублёў. Да зьменаў гэтая сума складала 1000 рублёў. Дазвол на здабычу маладняку ад аднаго да двух гадоў будзе каштаваць як мінімум 2500 рублёў (раней – 3000 рублёў).
Пастановай урада таксама прадугледжана, што карыстальнікі паляўнічых угодзьдзяў могуць самастойна вызначаць градацыю вагі рагоў капытных паляўнічых жывёл нармаваных відаў з чэрапам без ніжняй сківіцы, каб вызначыць памер платы за дазволы на здабычу паляўнічай жывёлы для замежнікаў.
Аднак, крайнія мінімальныя значэньні вагі ў градацыі ня могуць быць устаноўлены ніжэй значэньняў, якія пазначаны ў пастанове.
Раней «Зелёный партал» ужо пісаў пра тое, што зубры практычна забясьпечылі сабе ў Беларусі патэнцыйную неўміручасьць. Для гэтага неабходна, каб у краіне жыло 1500 асобін, аднак па падліках Мінпрыроды, на красавік 2019 года ў дзікай прыродзе ў Беларусі жылі 1886 зуброў.
Зубры больш не зьмяшчаюцца ў адведзеныя ім тэрыторыі. Так у Гарадзенскім раёне, разам заплянаваных 80-90 асобін, жывуць да 315 галоў. У Асіповіцкай раёне заплянаваная ёмістасьць зуброў складае 160, а жывуць 454 асобіны.
Дзяржаўныя праграмы стварэньня новых мікрапапуляцыі, расьсяленьня зуброў у заказьнікі і пушчы па Беларусі не пасьпяваюць за натуральным прыростам. Зубры сталі занадта прыкметнымі, і апынуліся сярод густанаселеных раёнаў з высокім узроўнем земляробства, дзе амаль няма натуральнай пашы, а вяскоўцы не абавязаны плянаваць пасевы і сенажаці з улікам новых буйных дзікіх капытных.
Па ўсёй бачнасьці, дзяржава вырашыла рэгуляваць колькасьць зуброў з дапамогай паляваньня.

У Беларусі адкарэктавалі мінімальны лімітавы кошт паляўнічых пуцёвак і прадукцыі паляваньня. Зьмены прадугледжаныя пастановай Саўміна ад 1 чэрвеня № 350.У прыватнасьці, для беларусаў мінімальны лімітавы кошт дазволаў на здабычу зубра – сеголетак (маладняку бягучага года) зьнізілі да 800 рублёў. Да зьменаў гэтая сума складала 1000 рублёў. Дазвол на здабычу маладняку ад аднаго да двух гадоў будзе каштаваць як мінімум 2500 рублёў (раней – 3000 рублёў), піша "Зелёный портал".

Пастановай урада таксама прадугледжана, што карыстальнікі паляўнічых угодзьдзяў могуць самастойна вызначаць градацыю вагі рагоў капытных паляўнічых жывёл нармаваных відаў з чэрапам без ніжняй сківіцы, каб вызначыць памер платы за дазволы на здабычу паляўнічай жывёлы для замежнікаў.

Аднак, крайнія мінімальныя значэньні вагі ў градацыі ня могуць быць устаноўлены ніжэй значэньняў, якія пазначаны ў пастанове.

Раней «Зелёный партал» ужо пісаў пра тое, што зубры практычна забясьпечылі сабе ў Беларусі патэнцыйную неўміручасьць. Для гэтага неабходна, каб у краіне жыло 1500 асобін, аднак па падліках Мінпрыроды, на красавік 2019 года ў дзікай прыродзе ў Беларусі жылі 1886 зуброў.

Зубры больш не зьмяшчаюцца ў адведзеныя ім тэрыторыі. Так у Гарадзенскім раёне, разам заплянаваных 80-90 асобін, жывуць да 315 галоў. У Асіповіцкай раёне заплянаваная ёмістасьць зуброў складае 160, а жывуць 454 асобіны.

Дзяржаўныя праграмы стварэньня новых мікрапапуляцыі, расьсяленьня зуброў у заказьнікі і пушчы па Беларусі не пасьпяваюць за натуральным прыростам. Зубры сталі занадта прыкметнымі, і апынуліся сярод густанаселеных раёнаў з высокім узроўнем земляробства, дзе амаль няма натуральнай пашы, а вяскоўцы не абавязаны плянаваць пасевы і сенажаці з улікам новых буйных дзікіх капытных.

Па ўсёй бачнасьці, дзяржава вырашыла рэгуляваць колькасьць зуброў з дапамогай паляваньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт