Піяршчыкаў для беларускага войска будуць рыхтаваць у трох ВНУ краіны
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.06.2019 15:10
Інфармацыі пра тое, калі ВНУ пачнуць ажыцьцяўляць набор студэнтаў на новую спэцыяльнасьць, пакуль няма.
Міністэрства абароны РБGruszecki/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
Піяршчыкаў для беларускага войска будуць рыхтаваць у трох ВНУ краіны
Падрыхтоўка афіцэраў па новай для беларускай арміі спэцыяльнасьці «Арганізацыя сувязі з грамадзкасьцю» будзе арганізавана на ваенных факультэтах БДУ (Менск), ВДУ (Віцебск) і ГрДУ (Горадня), паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Дадзеная ваенна-ўліковая спэцыяльнасьць (код 808800) уключана ў абноўлены пералік спэцыяльнасьцяў для навучаньня па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або ваенных факультэтах устаноў сярэдняй спэцыяльнай адукацыі і ўстаноў вышэйшай адукацыі, зацьверджаны пастановай Мінабароны ад 11 мая 2019 г. № 7. Дакумэнт уступіў у сілу з 1 чэрвеня.
Інфармацыі пра тое, калі названыя ВНУ пачнуць ажыцьцяўляць набор студэнтаў на новую спэцыяльнасьць, пакуль няма.

ав