У менскім мэтро запрацаваў інтэрнэт
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        04.06.2019 16:23
                    
                                 
                
                
                    Цяпер карыстацца мабільным інтэрнэтам можна ня толькі на плятформах мэтро, але і падчас руху цягніка.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Правайдэр тэлекампаслуг velcom | A1 завяршыў праект па запуску мабільнай сувязі і інтэрнэту ў перагонах паміж станцыямі Менскага мэтрапалітэна. Абанэнты кампаніі атрымалі магчымасьць карыстацца рознымі відамі мабільных паслуг на ўсёй працягласьці мэтро – 37,3 км., піша штодзёнка «Наша Ніва».
Праект рэалізавалі ў максымальна сьціслыя тэрміны: да кастрычніка 2018 года былі завершаны ўсе падрыхтоўчыя працы і пачаты мантаж абсталяваньня ў перагонах, а з красавіка па май 2019 года правялі паэтапны запуск сувязі ў тунэлях мэтро на розных участках Маскоўскай і Аўтазаводзкай ліній. Цяпер рабіць галасавыя выклікі і ў фармаце HD-Voice, карыстацца мабільным інтэрнэтам можна ня толькі на плятформах мэтро, але і падчас руху цягніка.
Беларускія абанэнты сотавай сувязі высока ацанілі магчымасьць карыстацца ўсімі даступнымі паслугамі мабільнай сувязі паўсюдна, у тым ліку ў мэтро, заявіў першы намесьнік генэральнага дырэктара velcom | A1 Мікалай Юшкевіч.
Рэалізацыі праекту папярэднічаў пэрыяд тэставай эксплёатацыі: з красавіка 2016 года тэхналёгія, якая пакладзена ў яго аснову, выпрабоўвалася ў перагоне паміж станцыямі «Пятроўшчына» і «Малінаўка».
юл