У Менску праходзіць буйная праваабарончая канфэрэнцыя
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
04.06.2019 11:25
4 чэрвеня на сталічнай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» пачалася міжнародная канфэрэнцыя «Супрацьдзеяньне экстрэмізму і правы чалавека».
Foto: spring96.org
Мерапрыемства праходзіць у форме тэматычных панэляў, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
На канфэрэнцыі быў прадстаўлены сумесны даклад праваабарончых арганізацый Беларусі «Супрацьдзеяньне экстрэмізму і правы чалавека. Нацыянальнае анты экстрэмісцкае заканадаўства і права прымяняльная практыка». Над стварэньнем даклада працавалі вядучыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі: ПЦ «Вясна», Беларускі Хэльсынскі Камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Кансультацыйны цэнтар па актуальных міжнародных практыках і іх імплемэнтацыі ў праве «Human Canstanta».
Беларускія праваабаронцы адзначылі, што іх непакоіць павелічэньне выпадкаў прыцягненьня грамадзян да адказнасьці за распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта абмежаваньне права на свабоду выказваньня меркаваньняў. Беларуская дзяржава абавязаная прымаць меры для прадухіленьня любой прапаганды вайны, нянавісьці па якіх-небудзь прыкметах», – сказаў прадстаўнік ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч.
Міжнародныя экспэрты запрошаныя на канфэрэнцыю аналізавалі асаблівасьці барацьбы з экстрэмізмам у Беларусі з пункту гледжаньня міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека. На канфэрэнцыі выступілі адмыслоўцы, якія распавялі пра барацьбу з экстрэмізмам у Расеі ды краінах СНД.
юл