Рэфэрэндуму аб акумулятарным заводзе ня будзе: абласны суд не задаволіў апэляцыю на адмову
03 чэрвень 2019, 14:36
Сход праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці, 7 красавіка

Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
Судовая калегія грамадзянскіх справаў Берасьцейскага абласнога суду 3 чэрвеня не задаволіла апэляцыйную скаргу ініцыятыўнай групы правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму аб забароне будаўніцтва акумулятарнага заводу «АйПаўэр», піша БелаПАН.
Берасьцейскі райвыканкам раней адмовіўся рэгістраваць ініцыятыўную групу, якая хацела правесьці рэфэрэндум аб забароне будаўніцтва сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэяў на тэрыторыі раёну. Суд Ленінскага раёну Берасьця 9 красавіка не задаволіў скаргу на гэта — і цяпер абласны суд не прыняў пярэчаньняў актывістаў.
Райвыканкам настойваў, што пытаньне будаўніцтва такога заводу ня можа выносіцца на мясцовы ўзровень — прадпрыемства «мае вырашальнае значэньне для інавацыйнага разьвіцьця Беларусі», таму забарона не ўваходзіць у кампэтэнцыю мясцовых уладаў.
«Мы лічым, што парушаны правы жыхароў Берасьцейскага раёну, замацаваныя Канстытуцыяй Беларусі, а таксама міжнароднымі дамовамі, падпісанымі нашай краінай, — заявіла БелаПАН прадстаўніца ініцыятыўнай групы Ірына Сіліцкая. — Таму маем намер накіраваць адпаведную скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН».

БелаПАН/.svaboda.org/эж