Рабочая група Генпракуратуры дасьць ацэнку фактам масавага затрыманьня ромаў
Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь апэратыўна адрэагавала на зварот старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які тычыўся фактаў масавага затрыманьня грамадзян цыганскай нацыянальнасьці 16 траўня ў Магілёве.
Па яго меркаваньні праваабаронцы, агучаная ў СМІ інфармацыя аб магчымай датычнасьці да меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнасьці ў сукупнасьці з падобнага кшталту дэманстратыўнымі дзеяньнямі МУС маглі прывесьці да сур’ёзных небясьпечных наступстваў у дачыненьні да дадзенай нацыянальнай групы.
У сувязі з гэтым Алесь Бяляцкі прасіў Генпракуратуру правесьці пракурорскую праверку законнасьці затрыманьняў грамадзянаў цыганскай нацыянальнасьці супрацоўнікамі МУС 16 траўня 2019 г. у г. Магілёве і прыняць адпаведныя меры пракурорскага рэагаваньня, а таксама разгледзець неабгрунтаваныя выпадкі ўжываньня сілы, фізычнага гвалту, неаказаньня неабходнай дапамогі ў дачыненьні да затрыманых, умовы іх утрыманьня.
З адказа, дасланага праваабаронцу начальнікам аддзела арганізацыі работы са зваротамі грамадзян Ю. Карпіцкага стала вядома, што «Распараджэньнем Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь створаная рабочая група, якой будзе дадзена ацэнка дзеяньням супрацоўнікаў органа ўнутраных спраў пры затрыманьні асоб цыганскай нацыянальнасьці ў г. Магілёве ў траўні 2019 года».
16 траўня 2019 года ў Магілёве ў выніку рэйда праваахоўных органаў, які праводзіўся ў межах расьсьледваньня крымінальнай справы па факце меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ Я. Патаповіча, адбываліся масавыя затрыманьні грамадзянаў цыганскай нацыянальнасьці.
Раней праваабаронцы заявілі пра дыскрымінацыйны характар масавых затрыманьняў у месцах кампактнага пражываньня нацыянальнасьці рома, а таксама распавялі пра шматлікія паведамленьні аб парушэньнях правоў цыган, у тым ліку зьбіцьцё, катаваньні і абразы, якія мелі месца 16 траўня ў Магілёве, а пазьней і ў некаторых іншых гарадах Беларусі.
Рабочая група Генпракуратуры дасьць ацэнку фактам масавага затрыманьня ромаўГенэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь апэратыўна адрэагавала на зварот старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які тычыўся фактаў масавага затрыманьня грамадзян цыганскай нацыянальнасьці 16 траўня ў Магілёве, паведамляе "Вясна".
Па меркаваньні праваабаронцы, агучаная ў СМІ інфармацыя аб магчымай датычнасьці да меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнасьці ў сукупнасьці з падобнага кшталту дэманстратыўнымі дзеяньнямі МУС маглі прывесьці да сур’ёзных небясьпечных наступстваў у дачыненьні да дадзенай нацыянальнай групы.