Logo Polskiego Radia
Print

Школы просяць бацькоў паведамляць, дзе дзеці правядуць летнія вакацыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.05.2019 11:09
Міністэрства адукацыі тлумачыць, для чаго на самай справе патрэбныя гэтыя зьвесткі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Школы просяць бацькоў паведамляць, дзе дзеці правядуць летнія вакацыі
1 чэрвеня ў школьнікаў пачынаюцца летнія канікулы – 92 дня шчасьця і бесклапотнасьці. У школах усіх бацькоў просяць пазначыць, дзе дзіця будзе знаходзіцца летам. «Я напісала, што ў бабулі. Але мяне яшчэ папрасілі пакінуць адрас. Нібыта для таго, каб сацыяльныя службы маглі прыйсьці і праверыць, дзе дзіця», – распавядае мама першаклашкі Тацьцяна. Міністэрства адукацыі тлумачыць, для чаго на самай справе патрэбныя гэтыя зьвесткі.
Дадзеныя пра тое, дзе дзіця будзе знаходзіцца на летніх вакацыях, зьбіраюць ужо шмат гадоў запар, удакладняюць у міністэрстве. Звычайна гэтым займаюцца клясныя кіраўнікі – просяць запоўніць табліцу і паказаць, дзе будзе знаходзіцца дзіця ў кожны з летніх месяцаў.
- Гэта ў першую чаргу трэба для таго, каб валодаць інфармацыяй, дзе і як дзеці будуць праводзіць летнія вакацыі. Каб яны не былі прадастаўлены самі сабе, – распавядае прэс-сакратар ведамства Людміла Высоцкая. – Мы ні ў якім разе не спрабуем усё кантраляваць. Дзеці павінны добра адпачыць і з карысьцю правесьці летнія месяцы, а не праседзець дома без нагляду бацькоў.
Валодаючы гэтымі дадзенымі, школы змогуць прапанаваць дзіцяці варыянты адпачынку: школьныя або палатачныя лягеры, паходы, экскурсіі.
Прапановы адрасаваныя ў тым ліку тым дзецям, «з якімі праводзіцца індывідуальная прафіляктычная работа» і якія «знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы або маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне». Пра гэта ідзе гаворка ў загадзе міністра адукацыі Ігара Карпенкі «Аб арганізацыі аздараўленьня дзяцей у летні пэрыяд 2019 года«.
- Я перакананы, што любыя вакацыі павінны быць актыўнымі, маладыя людзі павінны правесьці іх з карысьцю для сябе ў першую чаргу, – цытуе Ігара Карпенкі прэс-служба міністэрства. – Гэтая актыўнасьць павінна быць накіравана на іх асобаснае разьвіцьцё, пашырэньне эрудыцыі, кругагляду. Адсюль нашы профільныя лягеры і зьмены. Нехта ў пэрыяд аздараўленьня паглыблена вывучае прадметы ў гульнявых формах, хтосьці праводзіць профільныя зьмены, зьвязаныя з культурай і спортам. Для старшаклясьнікаў арганізаваны лягеры працы і адпачынку, дзе яны могуць далучыцца да грамадзка карыснай працы.
Летам у Беларусі будзе адкрыта больш за 6 тысяч аздараўленчых лягераў, з іх каля 1,7 тысячы – з кругласутачным знаходжаньнем. Плянуецца, што яны будуць працаваць мінімум у чатыры зьмены.

1 чэрвеня ў школьнікаў пачынаюцца летнія канікулы – 92 дня шчасьця і бесклапотнасьці. У школах усіх бацькоў просяць пазначыць, дзе дзіця будзе знаходзіцца летам. «Я напісала, што ў бабулі. Але мяне яшчэ папрасілі пакінуць адрас. Нібыта для таго, каб сацыяльныя службы маглі прыйсьці і праверыць, дзе дзіця», – распавядае мама першаклашкі Тацьцяна, пішу партал tut.by.

Міністэрства адукацыі тлумачыць, для чаго на самай справе патрэбныя гэтыя зьвесткі. Дадзеныя пра тое, дзе дзіця будзе знаходзіцца на летніх вакацыях, зьбіраюць ужо шмат гадоў запар, удакладняюць у міністэрстве. Звычайна гэтым займаюцца клясныя кіраўнікі – просяць запоўніць табліцу і паказаць, дзе будзе знаходзіцца дзіця ў кожны з летніх месяцаў.

- Гэта ў першую чаргу трэба для таго, каб валодаць інфармацыяй, дзе і як дзеці будуць праводзіць летнія вакацыі. Каб яны не былі прадастаўлены самі сабе, – распавядае прэс-сакратар ведамства Людміла Высоцкая. – Мы ні ў якім разе не спрабуем усё кантраляваць. Дзеці павінны добра адпачыць і з карысьцю правесьці летнія месяцы, а не праседзець дома без нагляду бацькоў.

Валодаючы гэтымі дадзенымі, школы змогуць прапанаваць дзіцяці варыянты адпачынку: школьныя або палатачныя лягеры, паходы, экскурсіі.Прапановы адрасаваныя ў тым ліку тым дзецям, «з якімі праводзіцца індывідуальная прафіляктычная работа» і якія «знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы або маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне». Пра гэта ідзе гаворка ў загадзе міністра адукацыі Ігара Карпенкі «Аб арганізацыі аздараўленьня дзяцей у летні пэрыяд 2019 года».

- Я перакананы, што любыя вакацыі павінны быць актыўнымі, маладыя людзі павінны правесьці іх з карысьцю для сябе ў першую чаргу, – цытуе Ігара Карпенкі прэс-служба міністэрства. – Гэтая актыўнасьць павінна быць накіравана на іх асобаснае разьвіцьцё, пашырэньне эрудыцыі, кругагляду. Адсюль нашы профільныя лягеры і зьмены. Нехта ў пэрыяд аздараўленьня паглыблена вывучае прадметы ў гульнявых формах, хтосьці праводзіць профільныя зьмены, зьвязаныя з культурай і спортам. Для старшаклясьнікаў арганізаваны лягеры працы і адпачынку, дзе яны могуць далучыцца да грамадзка карыснай працы.

Летам у Беларусі будзе адкрыта больш за 6 тысяч аздараўленчых лягераў, з іх каля 1,7 тысячы – з кругласутачным знаходжаньнем. Плянуецца, што яны будуць працаваць мінімум у чатыры зьмены.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт