Logo Polskiego Radia
Print

«Чарнобыльскі шлях-2019»: колькасьць аштрафаваных павялічваецца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.05.2019 10:22
Іван Мірончык атрымаў пастанову суда аб прыцягненьні яго да адказнасьці ў выглядзе штрафу ў 20 базавых велічынь.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

«Чарнобыльскі шлях-2019»: колькасьць аштрафаваных павялічваецца
Актывіст «Маладога фронту» і ўдзельнік «Чарнобыльскага шляху-2019» Іван Мірончык атрымаў пастанову суда Цэнтральнага раёна Менска ад прыцягненьні яго да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь (510 рублёў). 24 траўня такое рашэньне вынесла судзьдзя Вікторыя Шабуня.
У гэты ж самы дзень Шабуня пакарала штрафам рэклямістку Юлію Ляшкевіч і таксама за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 26 красавіка.
Агулам жа да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) прыцягнуты каля дзесяці грамадзян. Сярод іх – Валер Рабцаў, Тацьцяна Барэль, Аляксей Драбышэўскі, Дзьмітрый Кучук, Віталь Трыгубаў, Сяргей Чалы.
Дарэчы, на старонцы ў фэйсбуку Дзяніса Ўрбановіча паведамляецца, што суды за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху» таксама адбыліся над ім самім, а таксама над Сяргеем Тарасенкам. Вынікі – невядомыя, паколькі пастановы з судовымі рашэньнямі яны не атрымлівалі, а на суд не патрапілі.

Актывіст «Маладога фронту» і ўдзельнік «Чарнобыльскага шляху-2019» Іван Мірончык атрымаў пастанову суда Цэнтральнага раёна Менска аб прыцягненьні яго да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь (510 рублёў). 24 траўня такое рашэньне вынесла судзьдзя Вікторыя Шабуня, паведамляе «Вясна».

У гэты ж самы дзень Шабуня пакарала штрафам рэклямістку Юлію Ляшкевіч і таксама за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці 26 красавіка.

Агулам жа да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) прыцягнуты каля дзесяці грамадзян. Сярод іх – Валер Рабцаў, Тацьцяна Барэль, Аляксей Драбышэўскі, Дзьмітрый Кучук, Віталь Трыгубаў, Сяргей Чалы.

Дарэчы, на старонцы ў фэйсбуку Дзяніса Ўрбановіча паведамляецца, што суды за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху» таксама адбыліся над ім самім, а таксама над Сяргеем Тарасенкам. Вынікі – невядомыя, паколькі пастановы з судовымі рашэньнямі яны не атрымлівалі, а на суд не патрапілі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт