Беларусы пачнуць перамовы з Казахстанам аб пастаўках нафты
Беларускія ўлады сёлета заявілі пра намер пачаць імпарт нафты, альтэрнатыўнай расейскай.
Беларусы пачнуць перамовы з Казахстанам аб закупліваньні нафты цягам двух тыдняў. Менавіта такі тэрмін назваў 28 траўня журналістам кіраўнік Міністэрства энэргетыкі Казахстану Канат Базумбаеў.
„У нас ужо ёсьць пэўныя пажаданьні з боку Беларусі, прыблізныя аб’ёмы. Там ідзе гаворка й пра бэнзін, і пра нафту. На гэтым альбо наступным тыдні прыедуць іхныя прадстаўнікі, мы іх паслухаем”, — сказаў Базумбаеў.
Беларускія ўлады сёлета заявілі пра намер пачаць імпарт нафты, альтэрнатыўнай расейскай. Як адзін з магчымых варыянтаў разглядаюцца пастаўкі нафты з Казахстану.
Гэтая тэма абмяркоўвалася падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з амбасадарам Казахстану Ермухаметам Ертысбаевым. Тады кіраўнік дыпляматычнай місіі пацьвердзіў гатоўнасьць сваёй краіны пастаўляць нафту ў Беларусь.
У верасьні 2018 году, адказваючы на пытаньне Свабоды пра магчымасьць нафтавых паставак, дыплямат заявіў наступнае:
„У нас нафты хапае. І мы гатовыя пастаўляць яе ў Беларусь хоць заўтра. Адзіная перашкода — паміж нашымі краінамі велізарная расейская транзытная прастора”.
аз
Беларусы пачнуць перамовы з Казахстанам аб закупліваньні нафты цягам двух тыдняў. Менавіта такі тэрмін назваў 28 траўня журналістам кіраўнік Міністэрства энэргетыкі Казахстану Канат Базумбаеў, паведамляе „Свабода”.