Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка накіраваўся з працоўным візытам у Казахстан

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.05.2019 09:14
29 траўня беларускі кіраўнік возьме ўдзел у пасяджэньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета.
Foto: HOANG DINH NAM/EASTNEWS

Прэзыдэнцкі самалёт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Менска, перадае карэспандэнт Белта.

Мерапрыемства пройдзе ў Нур-Султане ў вузкім і пашыраным складах. З улікам юбілейнай даты – пяцігодзьдзя Дамовы аб Эўразійскім эканамічным саюзе – кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць вынікі разьвіцьця саюза і вызначаць далейшыя пэрспэктывы сумеснай работы па паглыбленьні эўразійскай інтэграцыі, якаснай рэалізацыі ўжо існуючых дамоўленасьцяў.

На саміт вынесеныя таксама пытаньні, якія датычацца пашырэньня міжнароднага супрацоўніцтва ЭАЭС, фармаваньня агульнага электраэнэргетычнага рынку саюза, узаемадзеяньня ў мытнай сфэры, асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі на 2019-2020 гады.

Па выніках пасяджэньня плянуецца прыняцьце адпаведных міжнародных дакумэнтаў. Падчас візыту беларускі кіраўнік плянуе правесьці шэраг двухбаковых сустрэч з замежнымі лідэрамі.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт