Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.05.2019 14:09
Хутчэй за ўсё гаворка пойдзе пра «інтэграцыйныя пытаньні», праблемы з пастаўкамі беларускіх прадуктаў у Расею, кампэнсацыю за няякасную расейскую нафту.
А.Лукашэнка і У.Пуцін, Сочы 22.08.2018kremlin.ru
Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным
Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі Беларусі й Расеі паразмаўляюць падчас саміту Эўразійскага эканамічнага саюза ў Нур-Султане. Мерапрыемства заплянаванае на 29 траўня. Як інфармуе прэс-служба Лукашэнкі, рабочы візыт у Казахстан заплянаваны на 28-29 траўня. Адзначаецца, што, акрамя кантактаў, падчас пасяджэньня Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету, будзе і «шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў з замежнымі лідарамі».
Раней прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў паведаміў пра заплянаваную размову Лукашэнкі й Пуціна. «Пытаньні загадзя невядомыя», – сказаў ён. Аднак можна дапусьціць, што гаворка пойдзе пра «інтэграцыйныя пытаньні» (на мінулым тыдні іх абмяркоўвалі прэм'еры), праблемы з пастаўкамі беларускіх прадуктаў у Расею, кампэнсацыю за няякасную расейскую нафту.
Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі Беларусі й Расеі паразмаўляюць падчас саміту Эўразійскага эканамічнага саюза ў Нур-Султане. Мерапрыемства заплянаванае на 29 траўня.
Як інфармуе прэс-служба Лукашэнкі, рабочы візыт у Казахстан заплянаваны на 28-29 траўня. Адзначаецца, што, акрамя кантактаў, падчас пасяджэньня Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету, будзе і «шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў з замежнымі лідарамі».

эўрарадыё/вс