Logo Polskiego Radia
Print

Форум да 200-годзьдзя Станіслава Манюшкі пройдзе ў НАН Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.05.2019 12:05
Да ўдзелу запрошаны вядучыя спэцыялісты зь Беларусі, Польшчы, Летувы, Расеі, Украіны, Казахстана, Малдовы.
Станіслаў МанюшкаСтаніслаў МанюшкаФото: wikipedia.org/By Adolphe Lafosse (ca 1810-1879) - http://www.polona.pl/dlibra/doccontent2?id=15191&dirids=1, Public Domain

Форум да 200-годзьдзя Станіслава Манюшкі пройдзе ў НАН Беларусі
Да ўдзелу запрошаны вядучыя спэцыялісты зь Беларусі, Польшчы, Летувы, Расеі, Украіны, Казахстана, Малдовы.
Міжнародны навукова-практычны форум „Мастацкая прастора Эўропы XІX-ХХ стагодзьдзяў і Станіслаў Манюшка: гісторыя, сучасны стан”, прысьвечаны 200-годзьдзю з дня нараджэньня клясыка польскай і беларускай музыкі, пройдзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 30-31 траўня, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу НАН.
Мэта форуму - усталяваньне творчых і навуковых кантактаў з вядучымі замежнымі прадстаўнікамі навукі, культуры й мастацтва, абмеркаваньне пэрспэктыўных навукова-дасьледчых і грамадзка-культурных праектаў.
Да ўдзелу запрошаны вядучыя спэцыялісты зь Беларусі, Польшчы, Летувы, Расеі, Украіны, Казахстана, Малдовы. Чакаецца больш за 100 удзельнікаў.
Самастойнай часткай праграмы стане прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільма тэлеканала „Беларусь 3” пра Станіслава Манюшку й канцэрт з яго твораў менска-віленскага пэрыяду творчасьці ў выкананьні музычнай капэлы Цэнтра дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы й літаратуры НАН Беларусі. Прэзэнтацыя й канцэрт адбудуцца 30 траўня ў 18.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН.
Таксама будуць працаваць кніжныя выставы: выстава навуковых выданьняў Цэнтра дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы й літаратуры НАН, выстава аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН, прысьвечаная 200-годзьдзю з дня нараджэньня Станіслава Манюшкі. Удзельнікі форуму будуць мець магчымасьць наведаць Музэй старажытнабеларускай культуры НАН.
Культурная праграма 31 траўня ўключае наведваньне памятных мясьцін, зьвязаных з жыцьцём і творчасьцю Станіслава Манюшкі. Падвядзеньне вынікаў форуму адбудзецца ў „Музычнай гасьцёўні Станіслава Манюшкі” ў гарадзкім пасёлку Сьмілавічы (Чэрвеньскі раён).
Арганізатары форуму - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі й Цэнтр дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы й літаратуры НАН (філіял „Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру імя К.Крапівы НАН Беларусі”). Форум праводзіцца пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску.
belta.by/аз

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт