Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія мусульмане просяць аднавіць мячэць у Ляхавічах

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.05.2019 09:50
Сьвятыню зруйнавала савецкая ўлада, разабраўшы драўляны храм на дошкі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакFoto: Mohamad Trilaksono/pixabay.com/CC0

Як стала вядома «Нашай Ніве», беларускія мусульмане зьвярнуліся да ўладаў з просьбай дазволіць аднавіць зьнішчаную мячэць у Ляхавічах.

Адпаведны зварот накіраваны да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі Леаніда Гулякі.

Інфармацыю нам пацьвердзіў муфтый Духоўнага ўпраўленьня мусульман Беларусі Алі Варановіч.

«Сапраўды, у Ляхавічах некалі была мячэць, за саветамі яе разабралі – проста на дошкі. Таму мы нават не прэтэндуем на тое, каб пабудаваць нешта новае, мы хочам аднавіць старое, толькі што з новых матэрыялаў. Дарэчы, нават тое месца, дзе стаяла мячэць, яно цяпер занятае – прыватная ўласнасьць. Таму мы просім дазволу аднавіць яе ў канцы вуліцы. Суполка мусульман у Ляхавічах недзе 40 чалавек, але побач і Баранавічы – там з пару соцень. Таму, калі будзе дазвол, туды будзе каму хадзіць, грошы на пабудову мы зьбяром. Дарэчы, тая вуліца, на якой мы хочам аднавіць мячэць, раней і называлася – Татарская», – сказаў Алі Варановіч.

Паводле словаў муфтыя, улады зацягваюць з выдачай дазволу на будаўніцтва – прайшло ўжо некалькі месяцаў з часу першай падачы.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт