Улады караюць за ўдзел у Чарнобыльскім шляху
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.05.2019 10:37
Сёлетняя акцыя прымеркаваная да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС была самая малалюдная/
Bild: shutterstock.com
Аднак па колькасьці пакараньняў для ўдзельнікаў выйшла ў лідэры, зазначае праваабарончы цэнтар «Вясна».
У судзе Цэнтральнага раёна Менска 24 траўня разглядалася адміністрацыйная справа крэатыўнай рэклямшчыцы Юліі Ляшкевіч. Яе зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі – «Чарнобыльскім шляху», які адбыўся ў беларускай сталіцы 26 красавіка.
Судзьдзя Вікторыя Шабуня вынесла пастанову аб прыцягненьні Ляшкевіч да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь, альбо 510 рублёў.
«Чарнобыльскі шлях – 2019» стаў самым нешматлюдным за ўсю гісторыю іх правядзеньня: удзел бралі, апрача журналістаў і супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, прыкладна каля 40-ка грамадзян. Аднак па ўзроўню адміністрацыйнага перасьледу ягоных удзельнікаў імкнецца да сумнага лідэрства.
Праваабаронцам вядома, што сямёра ўдзельнікаў шэсьця пакараны адміністрацыйнымі штрафамі і папярэджаньнямі, а ў дачыненьні яшчэ да дзесяці ўдзельнікаў маршу складзеныя пратаколы, якія чакаюць свайго разгляду ў судах.
Сярод тых, хто спазнаў перасьлед за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху» – Валер Рабцаў, Тацьцяна Барэль, Аляксей Драбышэўскі, Дзьмітрый Кучук, Віталь Трыгубаў, Сяргей Чалы.
Паводле ПЦ «Вясна»/юл