Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі выбачылася перад цыганамі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.05.2019 10:11
За некарэктныя дзеяньні ўладаў падчас расьсьледаваньня сьмерці інспэктара ДАІ.
Foto: streaming na youtube.com
Магілёўскія цыганы заяўвілі, што кіраўніца прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава выбачылася перад імі за некарэктныя дзеяньні падчас расьсьледаваньня справы аб сьмерці інспэктара ДАІ Яўгена Патаповіча.
Гэта адбылося 23 траўня на сустрэчы чыноўнікаў з прадстаўнікамі цыганскай супольнасьці. Акрамя Качанавай на сустрэчы былі памочнік Лукашэнкі, інспэктар па Магілёўскай вобласьці Міхаіл Русы, старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Леанід Заяц, а таксама начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму Ігар Шчарбеня.
Незалежных журналістаў на сустрэчу не пусьцілі. Па яе сканчэньні Натальля Качанава адмовілася адказваць на іх пытаньні.
Паводле Радыё «Свабода»/Наша ніва/юл